Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» узнагароджаны Лепель, Пінск, Рагачоў, Расоны і Сураж

20 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" ўзнагароджаны гарады Лепель, Пінск, Рагачоў, гарадскія пасёлкі Расоны і Сураж. Указ аб гэтым Прэзідэнт Беларусі падпісаў 19 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Такое рашэнне прынята ў сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працаўнікоў, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.-0-