Выплата пенсій за 8 сакавіка пачнецца ў Беларусі з 4 сакавіка
2 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Міжнароднага жаночага дня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Дадатковая выплата пенсій (дапамог) за 8 сакавіка ў Мінску пачнецца ўжо з 4 сакавіка, у Брэсцкай вобласці - з 5 сакавіка, у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях - з 6 сакавіка.
Дарэчы, субота 6 сакавіка - працоўны дзень для ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі, а ў панядзелак 8 сакавіка будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме, запэўнілі ў РУП "Белпошта".-0-