Выплата пенсій за 8 сакавіка пачнецца ў Беларусі з 4 сакавіка

2 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Так, датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 8 сакавіка ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Брэсцкай вобласці пачнецца з 4 сакавіка. Ва ўсіх АПС горада Мінска, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у гарадскіх АПС Брэсцкай вобласці і сельскіх АПС Гродзенскай вобласці выплата пенсій будзе ажыццяўляцца з 5 сакавіка, а ў гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці - 7 сакавіка. Дарэчы, субота 5 сакавіка і панядзелак 7 сакавіка - працоўныя дні для ўсіх АПС, а ў нядзелю 6 сакавіка і ў аўторак 8 сакавіка будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме, запэўнілі ў РУП "Белпошта". -0-