Выкананне Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны» на 2021–2025 гады разглядаюць на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў ва Ушацкім раёне

Выполнение Государственной программы «Увековечение памяти о погибших при защите Отечества» на 2021 – 2025 года рассматривают на выездном заседании президиума областного Совета депутатов в Ушачском районе
Выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў прысвяцілі тэме ўшанавання памяці загінулых пры абароне Айчыны на прыкладзе работы Ушацкай раённай улады. Старшыня аблсавета Дзмітрый Дзямідаў абгрунтаваў важнасць узнятай тэмы, падкрэсліў, што скажэнне гістарычнай праўды мае вельмі сумныя наступствы аж да праяўленняў нацыяналізму і фашызму. Дакрананне да трагедыі перажытага народам у гады вайны і акупацыі праз журботныя спісы загінулых на помніках і мемарыялах дазваляе ўсвядоміць, што мір - галоўная каштоўнасць.

- На дзяржаўным уліку ў Віцебскай вобласці знаходзіцца 1606 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр вайны. У іх спачываюць астанкі больш за 490 тыс. чалавек, каля 278 тыс. з якіх - невядомыя, - паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. - Неабходна развіваць архіўна-даследчую работу. Перагледзець склад або стварыць у рэгіёнах міжведамасныя рабочыя групы па ўшанаванні, уключыць прадстаўнікоў устаноў адукацыі, культуры, у тым ліку бібліятэк, пошукавых грамадскіх аб'яднанняў.

Віцебскія весці