Выпускнікі ў Віцебску адзначаць заканчэнне школы вялікім канцэртам у Летнім амфітэатры
30 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выпускнікі Віцебска адзна́чаць заканчэнне школы вялікім канцэртам у Летнім амфітэатры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Святочнае мерапрыемства збярэ старэйшакласнікаў сёння пасля апошніх ранішніх лінеек. У канцэрце "Апошні званок" для іх выступяць дыскатэка "Парк", тэатр песні "Прасторы", харэаграфічны ансамбль "Зорка", ансамблі танца "Лявоніха" і "Егоза", шоу-балет "Сенсацыя", ансамбль бальнага танца "Мазаіка", студыя эстраднай песні "Форум" (калектывы Цэнтра культуры "Віцебск"), а таксама спецыяльныя госці Іван Вабішчэвіч, Яжэвіка, Канстанцін Легастаў, гурт "Герои".
Не пройдзе без яркага свята і заканчэнне навучальнага года для вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Вясёлая тэатралізаваная канцэртная праграма "Класны час" збярэ іх на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада 31 мая.
Апошні званок у Віцебскай вобласці прагучыць у завяршальным навучальным годзе для 7966 адзінаццацікласнікаў і 10903 юнакоў і дзяўчат, якія атрымліваюць дыплом аб базавай адукацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Заканчэнне школы рабяты адсвяткуюць 9-11 чэрвеня. Выпускныя балы будуць арганізаваны на базе навучальных устаноў і ўстаноў культуры.
У верасні месцы за апусцелымі партамі запоўняць каля 6 тыс. першакласнікаў.-0-