Выпускнікоў сярэдняй школы №45 Віцебска імя У. Маргелава са святам апошняга званка павіншаваў Вячаслаў Дурноў

Выпускников средней школы №45 Витебска им. В. Маргелова с праздником Последнего звонка поздравил Вячеслав Дурнов
Дзяўчаты ў прыгожых строях, хлопцы ў строгіх касцюмах, настаўнікі і бацькі са слязамі на вачах. У віцебскай СШ № 45 імя В. Маргелава прагучаў апошні званок.

Але, як неаднойчы было сказана на свяце, няма нагоды для смутку і журбы. Проста прыйшоў час сказаць школе «Да пабачэння!».

Гэты хвалюючы і кранальны момант з выпускнікамі СШ № 45 раздзяліў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

– Дарагія рабяты, паважаныя педагогі, цудоўныя бацькі. Я хачу ўсіх павіншаваць са святам «Апошняга званка», – сказаў Вячаслаў Дурноў. – Гэта важная вяха ў жыцці кожнага чалавека. Вельмі хвалюючы дзень. Для мяне апошні званок прагучаў 40 гадоў таму, але гэты момант я памятаю да гэтага часу. І вы, рабяты, ніколі не забывайце школьныя гады. Бо з дружбай, якая ў вас у гэты час зарадзілася, вы пойдзеце па жыцці. Ведаю па ўласным досведзе, таму што да гэтага часу сустракаюся з аднакласнікамі, і гэта выдатна! Мы нібыта акунаемся ў тое жыццё.

Рабяты, у Год якасці я жадаю вам якасна прайсці наступны этап жыцця – здаць экзамены, паступіць. Калі ў кагосьці нешта адразу не атрымаецца, не трэба перажываць. Бо не бывае прамых і гладкіх дарог – такое жыццё. Галоўнае – рабіць на кожным этапе сваю працу якасна і для людзей. І паверце, усё ў вас складзецца. Жадаю, каб у вас усё атрымалася, каб вамі ганарыліся вашы бацькі, вашы настаўнікі, вамі ганарылася наша любімая краіна. Ні пуху, ні пяра!

Дырэктар школы Ірына Лошакава, звяртаючыся да выпускнікоў, адзначыла, што яна ў кожным з іх упэўнена на 100 працэнтаў.

– Упэўнена, што вы зможаце справіцца са сваімі эмоцыямі, страхамі, сумневамі, і пройдзеце этап выбару будучай прафесіі і атрымання гэтай прафесіі годна. Бо вы – самыя таленавітыя, самыя крэатыўныя, самыя прыгожыя, самыя разумныя, самыя лепшыя. Таму што ў вас уклалі часцінку сваёй душы мае глыбокапаважаныя педагогі. Кожны настаўнік перадаў вам свае веды, раскрыў сваё сэрца, сваю душу. Рабяты, беражыце гэта! І памятайце сваіх настаўнікаў, сваю родную школу. Ведайце, што мы заўсёды вас чакаем і рады бачыць!

Карэспандэнт «ВВ» пацікавілася ў Вячаслава Дурнова, чаму ён прыехаў менавіта ў СШ № 45.

– Гімназіі ў нас пад наглядам, не пакрыўджаныя. Таму хацелася наведаць менавіта школу, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – Першамайскі раён Віцебска – вялікі, СШ № 45 – таксама вялікая, і поспехі ў школьнікаў тут добрыя, ёсць алімпіяднікі, і патэнцыйныя медалісты.

Як адзначыла Ірына Лошакава, сёлета з 77 выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў 8 чалавек прэтэндуюць на залатыя медалі, адзін – на сярэбраны. З 228 дзевяцікласнікаў 18 рабят могуць атрымаць пасведчанне асаблівага ўзору. Па выніках 2023 года, 92 % выпускнікоў СШ № 45 паступілі ў ВНУ.