Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня
"Асноўныя мерапрыемствы па завяршэнні навучальнага года: рэспубліканскае свята "Апошні званок", апошнія званкі ва ўстановах адукацыі, якія пройдуць 30 мая, і выпускныя экзамены ў 9-11-х класах, якія пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускныя вечары, падчас якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, пройдуць 10 чэрвеня", - праінфармавала Ірына Каржова.
У Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаецца звыш 1 млн 66 тыс. навучэнцаў. Колькасць выпускнікоў 9-х класаў - 97,7 тыс. навучэнцаў, 11-х класаў - 52,3 тыс. навучэнцаў. "У параўнанні з папярэднім навучальным годам колькасць навучэнцаў 9-х класаў павялічылася больш чым на 7 тыс., колькасць навучэнцаў 11-х класаў павялічылася на 600 тыс. Мы назіраем рост выпускнікоў", - канстатавала кіраўнік упраўлення.