Выстава беларускіх ручнікоў упершыню арганізавана ў Віцебскай вобласці
7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава беларускіх рушнікоў упершыню арганізавана ў Віцебскай вобласці. Яна адкрылася ў Аршанскім этнаграфічным музеі "Млын", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.
У экспазіцыі, падрыхтаванай з фондаў Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, прадстаўлена больш за 90 экспанатаў, сабраных музейнымі работнікамі падчас этнаграфічных экспедыцый па тэрыторыі былога Аршанскага павета ў 1992-2004 гадах. Самы старажытны з прадстаўленых рушнікоў датуецца 1890 годам, самы малады - пасляваенным часам другой паловы XX стагоддзя.
На выставе рушнікі падзелены на тэматычныя блокі. Яны адлюстроўваюць святочную і сямейную абраднасць нашых продкаў, прысвечаны пахавальнай і вясельнай тэматыцы, земляробству, тэме жаночага долі. Наведвальнікі выставы змогуць ацаніць не толькі майстэрства вышывальшчыц, але і самастойна "прачытаць" інфармацыю, закладзеную ў старажытных сімвалах. Для гэтага побач з экспанатамі размешчаны спецыяльныя матэрыялы.
Выстава працягнецца да 31 студзеня, а затым яна будзе экспанавацца ў Лепельскім доме рамёстваў. -0-