Выстава фатаграфіі «Бачнае — невыказанае», створаных без выкарыстання Photoshop, адкрылася ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава фоторабот педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані «Бачнае — невыказанае». Яна прадастаўлена Польскім інстытутам у Мінску.
Варта заўважыць, што ў Мастацкім універсітэце ў Познані кафедру фатаграфіі арганізавалі ў 1919 годзе, менавіта яна была адной з нямногіх, а можа, і адзінай у Еўропе, дзе навучалі мастацкай фатаграфіі як самастойнаму віду мастацтва.
У экспазіцыі прадстаўлены «чыстыя» фатаграфіі, без выкарыстання Photoshop’а. Аўтары — 9 выкладчыкаў з Познаньскага ўніверсітэта — гуляюць з формамі, колерамі, памерамі і структурамі сваіх палотнаў. Малюнак ліній неадназначны, адзін элемент пераходзіць у іншы, ствараючы разарваную прастору. Кожная з работ не проста яркая, кідаецца ў вочы карцінка, многія фатаграфіі публіцыстычныя, перадаюць нейкую праблему сучаснага грамадства: ці то чуму, ці то пытанне даверу сродкам масавай інфармацыі.
Ужо на адкрыцці выставы меркаванні разышліся. Частка віцебскіх знатакоў мастацтва палічылі фатаграфіі высокакласнымі, іншыя — толькі нядрэнным дадаткам інтэр'ера. Але каб зразумець задумку аўтараў і даць сваю ацэнку работам, варта самастойна азнаёміцца з экспазіцыяй «Бачнае — невыказанае».
Аляксандра ЯГУНЕВА, вучаніца гімназіі №1 г.Віцебска