Выстава гродзенскай мастачкі Эльяшэвіч адкрылася ў музеі-сядзібе Рэпіна "Здраўнёва"
14 студзеня ў музеі-сядзібе І.Рэпіна "Здраўнёва" ў Віцебскім раёне адкрылася выстава "Люстэрка часу" гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч. На суд гледачоў яна прадставіла творы, выкананыя ў стылі кітайскага жывапісу тушшу і мінеральнымі фарбамі суйбокуга. Выстава арганізавана пры падтрымцы Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.