Выстава па выніках міжнароднага пленэру адкрылася ў культурнай сталіцы Беларусі 2010 года Полацку

12 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава па выніках I Міжнароднага пленэру "ART-EGO" адкрылася сёння ў культурнай сталіцы Беларусі 2010 года Полацку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ларыса Лысенка. У экспазіцыі прадстаўлена 60 работ. Гэта жывапісныя творы, калажы, арт-аб'екты, скульптурныя кампазіцыі, створаныя мастакамі з Беларусі, Латвіі і Літвы за два тыдні працы пленэру, прысвечанага Полацку як культурнаму цэнтру на шляху "З варагаў у грэкі". Уражанні ад знаёмства з старажытным горадам, яго архітэктурай, гістарычнай і культурнай спадчынай, людзьмі сталі сапраўднай крыніцай натхнення для ўдзельнікаў і дазволілі ім стварыць яркія, жывыя і глыбокія работы, адзначыла суразмоўніца, дадаўшы, што траціну з іх аўтары перададуць у дар Полацку. Арганізатарамі пленэру выступілі Беларускі саюз мастакоў, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Полацкі гарвыканкам і Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Выстава працягнецца да 3 верасня.-0-