Выстава "Памятае зямля беларуская" адкрылася ў Воршы
27 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава "Помніць зямля беларуская", прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася сёння ў Воршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музейным комплексе гісторыі і культуры Аршаншчыны.
У экспазіцыі, што разгарнулася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамако, прадстаўлена каля 30 работ - нацюрморты, партрэты, пейзажы, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя праслаўленню воінаў-вызваліцеляў, радасці мірнага часу, прыгажосцям беларускай прыроды. Аўтарамі твораў з'яўляюцца мастакі творчага аб'яднання "Традыцыя".
Выстава будзе працаваць на працягу жніўня. Затым яна будзе экспанавацца ў Віцебску, Магілёве і Светлагорску.
Арганізатарамі з'яўляюцца Беларускі саюз мастакоў, творчае аб'яднанне "Традыцыя" і Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.