Выстава "Памятае зямля беларуская" адкрылася ў Віцебску
17 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава "Памятае зямля беларуская", прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мастацкім музеі, дзе яна праходзіць.
У экспазіцыі прадстаўлены 32 работы 24 вядомых мастакоў Беларусі: Г.Поплаўскага, В.Уродніча, В.Барабанцава, В.Аракчаевай, Г.Лойкі і іншых. Работы гэтых майстроў - пейзажы, тэматычныя і гістарычныя карціны, партрэты - аб'ядноўвае рэалістычная манера выканання і жаданне паказаць прыгажосць роднага краю, высокія маральныя якасці яго людзей. Знаёмства з палотнамі фарміруе пачуццё гордасці за краіну і павагу да подзвігу, здзейсненага нашым народам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выстава арганізавана па ініцыятыве аб'яднання "Традыцыя" Беларускага саюза мастакоў.-0-