Выстава-продаж устаноў адукацыі вобласці «Вясновы карагод» прайшла ў Віцебску
Усё, што душы заўгодна, можна было набыць на гэтым вясёлым, маляўнічым, гучным кірмашы, што разгарнуўся на пляцоўцы каля Палаца спорту па праспекце Будаўнікоў: ад прысмакаў і смакаты, у тым ліку эксклюзіўных відзскіх дранікаў і вухі, полацкіх зефірных букетаў, да вырабаў з металу і высокамастацкіх прадметаў побыту з дрэва, лёну, а таксама расады кветак, агароднінных культур, саджанцаў дрэў і кустоў і многае іншае. І ўсё гэта – зробленае, выгадванае, створанае рукамі зусім юных, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебска, Лепеля, Оршы, Гадка.

Як адзначыў, адкрываючы выстаўку-продаж, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома, гэта шырокамаштабнае мерапрыемства даказала сваю жыццяздольнасць і вялікую папулярнасць яго сярод гараджан, якія галасуюць рублём: вось ужо другі год запар традыцыйны кірмаш дазваляе ўстановам адукацыі зарабіць сваёй працай ад рэалізацыі тавараў і паслуг да 100 тысяч рублёў.
А ў цэлым такія выстаўкі-продажы – гэта прэзентацыя і дасягненняў, і, галоўным чынам, прафесій, бо асноўная задача ўстаноў адукацыі сёння – падрыхтоўка рабочых кадраў, у якіх так мае патрэбу эканоміка Віцебшчыны. Сённяшнія школьнікі могуць наглядна атрымаць поўнае ўяўленне аб любой са спецыяльнасцей, якія прапануюць установы сістэмы адукацыі вобласці.

З экспазіцыямі выстаўкі-продажу азнаёміліся старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, яго намеснік Уладзімір Пянін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Тарэнцьеў.