Выстава прац вядомага беларускага фатографа Юрыя Іванова адкрываецца ў Віцебску
"Выстава дасць магчымасць віцяблянам дакрануцца да яркіх, а часам і ўнікальных фотафактаў гісторыі і культуры Беларусі. Экспазіцыя складаецца з 230 здымкаў, аб'яднаных у 14 тэматычных блокаў. На фотаздымках захаваны важныя гістарычныя падзеі, яркія з'явы, вядомыя прадстаўнікі гісторыі і культуры Беларусі, пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя і да нашых дзён", - растлумачылі ў музеі.
Юрый Іваноў працаваў у Агенцтве друку "Навіны" (Масква) на пасадзе ўласнага карэспандэнта па Беларусі: быў фотакарэспандэнтам БЕЛТА, выдавецтва "Беларусь", Агенцтва друку "Навіны", РІА "Весці" і РІА "Навіны"; быў таксама загадчыкам бюро РІА "Навіны" у Рэспубліцы Беларусь. У складзе афіцыйных дэлегацый ён прысутнічаў на важных гістарычных мерапрыемствах. У прыватнасці, адзін з нямногіх, ён змог захаваць падпісанне "Белавежскіх пагадненняў" у Віскулях.
Важным этапам творчай біяграфіі Юрыя Іванова стала ўдзел у 1990 годзе ў конкурсным праекце "Адзін дзень з жыцця СССР" (Collins Publishing, USA), які праводзіла выдавецтва "TIME-LIFE". Фотаздымак "Летучка", створаны ў рамках гэтага праекта, увайшоў у спіс лепшых фотаздымкаў свету перыяду 1980-1990 гадоў. Юрый Іваноў з'яўляецца лаўрэатам прэміі прэстыжнага сусветнага фотаконкурсу "World Press Photo" у Гаазе, а таксама шэрагу іншых усесаюзных і міжнародных конкурсаў, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1987 годзе па выніках міжнароднага конкурсу ён увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету. У цяперашні час Юрый Іваноў працуе загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты "Культура".
Алена Ціханава