Стрэлы ў адказ на пагрозу прагучалі на мяжы ў Браслаўскім раёне
У выніку дакладных і зладжаных дзеянняў полацкімі памежнікамі ў ноч з 12-га на 13-е красавіка прадухілены 2 спробы незаконнага перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь 2 групамі нелегалаў.
За 500 м ад дзяржаўнай мяжы ў Браслаўскім раёне памежнікамі былі выяўлены 3 невядомыя (па знешнім выглядзе – выхадцы з Каўказа).
У ходзе прапановы прад'явіць памежнаму нараду дакументы, што сведчаць асобу, і дакументы на права знаходжання ў памежнай зоне, ад невядомых паступіла пагроза прымянення халоднай зброі ў дачыненні да вайскоўцаў, у выпадку набліжэння да іх. Пасля чаго адзін з каўказцаў дастаў нож і стаў пагражаць ім. У адказ на іх дзеянні памежнікі запатрабавалі кінуць нож і падпарадкавацца законным патрабаванням, нягледзячы на гэта, невядомы працягваў пагражаць. Нарад папярэдзіў іх аб магчымасці прымянення ў дачыненні да іх зброі. Паўторна пераканаўшыся, што невядомыя не падпарадкоўваюцца, адным з памежнікаў былі зроблены папераджальныя стрэлы ў паветра з аўтамата АК-74. Пасля чаго праваахоўнікі зноў далі каманду кінуць нож і легчы на зямлю. Невядомыя, зразумеўшы, што супраць іх можа быць ужыта зброя, выканалі патрабаванні. У выніку чаго зроблена затрыманне дадзеных асоб. Затрыманымі аказаліся грамадзяне РФ двое 1991 г.н., і адзін гр-н 1981 г.н., жыхары Чачэнскай Рэспублікі.
Пасля агляду затрыманых і месца затрымання выяўлены нож і пашпарты грамадзян РФ.
У дачыненні да дадзеных грамадзян складзены пратаколы за парушэнне Дзяржаўнай мяжы, ім прызначаны штраф, з прымусовай дэпартацыяй за межы Беларусі з забаронай уезду ў Беларусь на 2 гады.
У тую ж ноч у Верхнядзвінскім раёне былі затрыманы яшчэ 3 каўказцы.
Яны мелі намер трапіць у Еўропу з мэтай працаўладкавання і атрымання там статусу бежанца. Каўказцы прыбылі ў памежную зону на таксі, пасля чаго пешшу мелі намер парушыць беларуска-латвійскую мяжу.
У дачыненні да затрыманых складзены пратаколы за парушэнне Дзяржаўнай мяжы. Пасля выплаты штрафу – парушальнікі былі выдвораны за межы памежнай зоны. Па стане на 15 красавіка полацкімі памежнікамі затрымана 38 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы, для параўнання за 12 месяцаў 2012 года – 94.
Пераважная колькасць затрыманых за парушэнне Дзяржаўнай мяжы складаюць выхадцы Каўказа. Дадзеная катэгорыя грамадзян выкарыстоўвае Беларусь як платформу для далейшага перамяшчэння ў краіны ЕС.
Перад тым як, распачаць спробы незаконнага перасячэння Дзяржаўнай мяжы, названая катэгорыя грамадзян некаторы час знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Частка мігрантаў з'яўляюцца пераносчыкамі розных інфекцыйных захворванняў, чым ствараюць рызыку захворванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Таксама, разам з мігрантамі на тэрыторыю краіны трапляюць розныя забароненыя сродкі (псіхатропныя, наркатычныя рэчывы і іх прэкурсоры), якія трапляюць на вуліцы нашых гарадоў.
Працяглае знаходжанне на тэрыторыі краіны названай катэгорыі грамадзян уплывае і на ўзровень злачыннасці, бо ў пошуках сродкаў да існавання, некаторыя асобы з дадзенай катэгорыі здзяйсняюць злачынствы.
У памежных раёнах Беларусі знаходзяцца грамадзяне, якія за ўзнагароджанне спрыяюць у парушэнні заканадаўства ў сферы ахове Дзяржаўнай мяжы. За дадзеную дзейнасць заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца адказнасць аж да крымінальнага пераследу.
У дадзены перыяд часу нелегальная міграцыя носіць стыхійны характар і з прычыны шэрагу фактараў, якія негатыўна ўплываюць на розныя сферы дзейнасці Рэспублікі Беларусь, органамі памежнай службы распрацоўваюцца прапановы аб узмацненні адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы Дзяржаўнай мяжы.
Памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада па рабоце са СМІ Д.Г.Глебка