Выступленне Юрыя Антонава адкрывае чараду сольных канцэртаў XIX "Славянскага базару ў Віцебску"

7 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выступленне Юрыя Антонава адкрывае чараду сольных канцэртаў XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі форуму. Вядомы артыст і кампазітар выступіць на сцэне Летняга амфітэатра сёння ўвечары. Выконваць улюбёныя многімі пакаленнямі песні ён будзе ўжывую. Прыхільнікі яго творчасці пачуюць шлягеры "Як цудоўны гэты свет", "Не забывай", "Ад чаго", "Белы цеплаход", "Да вяселля зажыве", "Дах дома твайго" і іншыя. У папулярнасці гэтых кампазіцый і сёння не даводзіцца сумнявацца: квіткі на канцэрт Юрыя Антонава былі раскуплены ў ліку самых першых. Незабыўныя ўражанні чакаюць гасцей фестывалю і на сольных выступленнях вядомых выканаўцаў Стаса Міхайлава, Аляксандра Серава, Валерыі, Алены Ваенгі, зоркі сусветнай опернай сцэны Дзмітрыя Хвастоўскага. Сустрэча з імі таксама прызначана ў Летнім амфітэатры. Самы касавы прадстаўнік расійскай эстрады Дзіма Білан выступіць на абноўленай плошчы Перамогі, гатовай змясціць усіх прыехаўшых на канцэрт свайго куміра прыхільнікаў. Тут жа 10 ліпеня выступяць зоркі "Еўравізіі".-0-