Выклікі часу, яднанне народа: у Віцебску стартаваў цыкл канферэнцый ЛДПБ

«У моцным адзінстве насустрач сучасным выклікам і пагрозам» — з гэтай тэмы ў Віцебску стартаваў цыкл канферэнцый, якія правядзе па ўсёй краіне Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі.

— У нас дзве мэты. Першая — распавядаць людзям праўду, — паведаміў старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Гайдукевіч. — Другая — падрыхтоўка да маштабных выбараў у 2024 годзе. Гэта трэба рабіць цяпер, перакананы, што ўсе патрыятычныя сілы павінны згуртавацца. Краіна ў нас адна, а выклікаў шмат, каб мы ў цяперашні час нешта дзялілі.

Беларусь немагчыма знішчыць знешне, адзіны спосаб яе разбурыць — знутры, адзначыў Алег Гайдукевіч. Каб гэтага не адбылося, неабходна адзінства.

Цяпер, улічваючы сітуацыю вакол краіны, большасць грамадзян хвалююць пытанні: ці будзе вайна, ці ёсць мабілізацыя?

— У краіне мабілізацыі няма. Важна, каб людзі ведалі, што мы не збіраемся на кагосьці нападаць, і не будзем гэта рабіць, — удакладніў Алег Гайдукевіч. — Навошта армію ўмацоўваем? Гэта робім, каб не было вайны. Чым ты мацнейшы, тым большая магчымасць прадухіліць вайну.

Перад намі стаіць дакладная задача — абарона сваёй краіны і яе межаў. Для гэтага мы іх умацоўваем і разгортваем беларуска-расійскую групоўку войскаў. Таксама важна недапушчэнне ўдару па Расіі ў спіну. Гэта нашы саюзніцкія абавязкі.

Наконт знешнеэканамічнага становішча, Алег Гайдукевіч сказаў, што сітуацыя не простая. Але дзякуючы палітыцы Прэзідэнта, нам удалося стварыць умовы, каб перабудавацца. Гэтаму прыклад напрацаваныя адносіны з краінамі далёкай дугі, Блізкага Усходу, Азіі. Наш правільны выбар — саюз з Расіяй. Відавочна, што гэта адзін з перспектыўных рынкаў збыту.

"Віцебскія весці".