XII спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця – 2019» пройдзе 12 і 13 верасня (+праграма)

Здароўе – самае каштоўнае, што ёсць у чалавека і, на жаль, многія разумеюць гэта толькі тады, калі з ім узнікаюць праблемы. Каб навучыць быць здаровымі слоў мала і віцебскія медыкі перайшлі да справы: 12-13 верасня гасцінна расчыніць свае дзверы XII спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця – 2019». 

СКАЧАЦЬ ПРАГРАМУ

У КЗ «Віцебск» традыцыйна будуць прадстаўлены прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукты здаровага харчавання, спартыўную вопратку, абутак, спартыўны інвентар, касметыку, фармацэўтычныя прэпараты; арганізацыі, якія аказваюць паслугі па аздараўленні.

Але асаблівую ўвагу да прадстаўнікоў медыцынскіх устаноў і арганізацый: даведацца аб яшчэ «небачаных» праблемах са здароўем і пачаць своечасова змагацца з імі, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, паўдзельнічаць у майстар-класах па правілах скандынаўскай хадзьбы або чысткі зубоў, атрымаць у падарунак цікавыя і маляўнічыя інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях захавання здароўя.

Каб лепш арыентавацца ў «медыцынскіх калідорах» выставы-кірмашу прадстаўляем вашай увазе пералік актыўных пляцовак, якія разгорнуцца на выставачных месцах абласных арганізацый аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнай службы, Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі:

 

Активныя пляцоўкі

«Вучымся быць здаровымі»: акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»; навучанне методыцы вымярэння артэрыяльнага ціску (далей – АТ); вымярэнне росту, вагі, вызначэнне індэкса масы цела (далей – ІМТ); кансультацыі па прафілактыцы паводніцкіх фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў (далей – НІЗ); майстар-клас «Гімнастыка для вачэй»; кансультацыі па пытаннях папярэджання парушэнняў зроку; кансультацыі па пытаннях умацавання імунітэту (урачы тэрапеўт, афтальмолаг, алерголаг)

УАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка»

«Дзяцінства без траўм»: віктарыны «Бяспечная дарога ў школу», «Я за здаровы лад жыцця»; майстар-клас «На зарадку станавісь!», тактыка дзеянняў пры атрыманні траўмы (само і ўзаемная дапамога); кансультацыі ўрача-педыятра па пытаннях прафілактыкі школьнага траўматызму, папулярызацыі фізічнай актыўнасці захавання і ўмацавання здароўя,

УАЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр»

«Здаровае сэрца»: акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»; навучанне методыцы вымярэння артэрыяльнага ціску; віктарына «Сардэчна-сасудзістая сістэма: Што? Як? Чаму?»; майстар-клас «Гэта павінен ведаць кожны: інфаркт ці інсульт?», тактыка дзеянняў пры падазрэнні на інфаркт ці інсульт (само і ўзаемная дапамога); ЭКГ-дыягностыка; кансультацыі ўрача-кардыёлага па пытаннях прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, папярэджання сасудзістых катастроф, здаровага ладу жыцця

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр»

«НЕзалежнае жыццё»: віктарыны «Алкаголь і здароўе», «Тытунь і здароўе»; майстар-клас «Калі сябар аказаўся раптам…» (сімптомы спажывання псіхаактыўных рэчываў); кансультацыі ўрача-нарколага, псіхіятра, псіхатэрапеўта па прафілактыцы залежнасцей ад псіхаактыўных рэчываў, спосабах адмовы; інфармацыя аб установах аховы здароўя, якія аказваюць профільную дапамогу (нумары «тэлефонаў даверу», кантактныя тэлефоны, графік працы, адрасы)

 УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі»

«Прафілактыка метабалічнага сіндрому»: вымярэнне вагі, росту, вызначэнне ІМТ, вымярэнне АД, аб'ёму таліі; экспрэс-тэст на ўзровень глюкозы крыві; кансультацыі ўрача-эндакрынолага па пытаннях папярэджання метабалічнага сіндрому як фактара рызыкі развіцця цукровага дыябету.

УЗ «Віцебскі абласны эндакрыналагічны дыспансер»

«Здаровая усмешка»: майстар-клас «Гігіена паражніны рота»; кансультацыі ўрача-стаматолага па пытаннях папярэджання стаматалагічных захворванняў

УЗ «Віцебскі абласны клінічны стаматалагічны цэнтр»

«Здаровы выбар»: акцыя па раннім выяўленні новаўтварэнняў скуры «Правер сваю радзімку» (тыаскапія); майстар-клас па доглядзе за скурай «Прыгажосць – страшная сіла»; віктарына «Прыродныя лекары»; кансультацыі ўрача-дэрматавенералога, урача-апітэрапеўта, урача-касметолага

УЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр дэрматавенералогіі і касметалогіі»

«Рэцэпты здароўя»: віктарына «Гэта павінен ведаць кожны»; майстар-клас «Вучымся лічыць: раз, два, тры…»; кансультацыі ўрача-эндакрынолага па пытаннях прафілактыкі паводніцкіх фактараў рызыкі НІЗ у папярэджанні цукровага дыябету.

УЗ «Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр»

«Быць здаровым здаро́ва!»: акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»; віктарыны «Будзь здаровы!», «Фізкультуры скажам ТАК!», «Вітаміны для здароўя»; конкурсы «Дыхай лёгка!», «Скакуха-страказа»; кансультацыі ўрача-валеолага, псіхолага па пытаннях прафілактыкі паводніцкіх фактараў рызыкі НІЗ, захавання і ўмацавання здароўя

ГУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»

Графік працы выставы-кірмашу:

12 верасня 2019 г. – з 10.00 да 18.00.

Урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу – 12 верасня ў 11.00.

13 верасня 2019 г. – з 10. 00 да 17.00.

Урачыстае закрыццё выставы-кірмашу – 13 верасня ў 15.00

Уваход вольны.

Прыходзьце!

Вас чакае шмат цікавага, займальнага. Вам даспадобы актыўны і спартыўны лад жыцця? Не ўпусціце магчымасці не толькі даведацца пра новыя віды спорту, але і паўдзельнічаць у іх на адкрытай пляцоўцы КЗ «Віцебск». Цікавыя і нечаканыя методыкі ўмацавання здароўя прапануюць вам грамадскія арганізацыі і аб'яднанні – пастаянныя ўдзельнікі выставы-кірмашу.

Вы ўмееце што-небудзь рабіць лепш за нас ці ведаеце пра методыкі самакантролю за здароўем, пра якія не ведаем мы? З радасцю паўдзельнічаем у вашым майстар-класе!!!

Прыходзьце! Будзе цікава і карысна!

Па інфармацыі ДПУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».