XIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 15 ліпеня

17 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Праграма фестывалю будзе ўключаць мерапрыемствы на пляцоўцы Летняга амфітэатра: канцэрты адкрыцця і закрыцця, Дні Беларусі, Расіі, Украіны, г. Мінска, канцэрт майстроў мастацтваў Саюзнай дзяржавы, міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", сольныя канцэрты зорак эстрады. Новымі элементамі канцэртнай праграмы фестывалю стануць тры канцэрты для моладзі на дадатковай канцэртнай пляцоўцы на плошчы Перамогі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі: выступленне замежных рок-гуртоў у рамках Дня Еўропы, канцэрт Раймонда Паўлса сумесна з Нацыянальным канцэртным аркстрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, тэлепраект СТБ "Зорны рынг". У праграму таксама будуць уключаны тэатральныя, выставачныя праекты, кінапраграма, правядзенне Горада майстроў, 3-і абласны свята-конкурс майстроў саломапляцення "Папараць-кветка", абласная выстава народнага сувеніра Віцебшчыны "Цвяток радзімы васілька". На канцэртных пляцоўках Горада майстроў плануецца выступленне аматарскіх творчых калектываў. З дапамогай лазернага шоу будзе зменена светлавое афармленне купала Летняга амфітэатра, глядзельнай залы і прылеглых тэрыторый. -0-