ХК «Віцебск» трэці год запар становіцца ўладальнікам Кубка старшыні Віцебскага аблвыканкама
15 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Хакейны клуб "Віцебск" трэці год запар становіцца пераможцам традыцыйнага хакейнага турніру на Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама, чарговы розыгрыш якога завяршыўся 14 жніўня ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальным паядынку гаспадары пляцоўкі ва ўпартай барацьбе абыгралі смаленскі "Славуціч" з лікам 3:1. Па шайбе ў кожным перыядзе ў віцяблян закінулі двойчы Данііл Арлоў і Дзяніс Лабашоў, пры гэтым фінальную кропку ў паядынку гаспадары пляцоўкі паставілі, гуляючы ў меншасці.
Трэцім прызёрам турніру стаў наваполацкі "Хімік-СКА", які адолеў ХК "Магілёў" з лікам 5:2.
Лепшымі гульцамі Кубка прызнаны брамнік Іван Слюсар (ХК "Славуціч"), абаронца Валянцін Эберт (ХК "Хімік-СКА"), нападаючы Андрэй Арлюк (ХК "Віцебск"). Лепшым бамбардзірам стаў віцебскі нападаючы Антон Елісеенка. Кубкі і ганаровыя дыпломы пераможцам і прызёрам уручыў начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Міхаіл Партной.
Хакейны турнір на Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама праходзіў сёмы раз 11-14 жніўня. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся наваполацкі "Хімік-СКА" (дважды), кіеўскі "Сокал" і ХК "Дзмітраў" (Расія).-0-