Соламяныя берагіні абароняць жытнёвыя нівы Палачаншчыны

26 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сельгаспрадпрыемствы Полацкага раёна вырашылі ўспомніць старажытны звычай і ўсталёўваюць са ломных абярэгаў на палях, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама. Амаль усе старажытнаславянскія паганскія багіні так ці інакш былі звязаны з зямлёй. Будзь то Рода з Ражаніцамі, якія спрыялі ўрадлівасці зямлі і пладавітасці роду, ці Макаш - багіня зямлі, ураджаю, у памяць пра якую мы да гэтага часу гаворым "зямля-матухна". Гэтым добрым апякункам зямлі і вырашылі аддаць даніну павагі на Полаччыне, усталяваўшы велізарных са ломных лялек на краі хлебных палёў. Варта адзначыць, што хлебаробы, як і іх продкі, спадзеючыся на дапамогу багоў, разлічваюць толькі на свае сілы. У цяперашнім складаным для аграрыяў годзе яны сабралі 30,1 тыс. т збожжа. Працягваюць уборку проса, грэчкі і кукурузы. Ураджайнасць кукурузы складае 315,4 ц/га - гэта самы высокі паказчык у вобласці. Масава ідзе сяўба азімых збожжавых.-0-