Хочацца часцінку свайго сэрца і душэўнага цяпла аддаць дзецям. Анатоль Ліневіч пра ўдзел у акцыі "Нашы дзеці"

Хочется частичку своего сердца и душевного тепла отдать детям. Анатолий Линевич об участии в акции "Наши дети"
Калі набліжаецца Новы год з яго маляўнічымі ялінкавымі агеньчыкамі, падарункамі, цудамі ад Дзядулі Мароза, нейкая спакойная радасць селіцца ў сэрцах людзей. Асабліва радасна б'юцца дзіцячыя сэрцайкі, адкрытыя навагодняму чараўніцтву. Усе добрыя людзі ведаюць пра гэта і спяшаюцца стаць сапраўднымі чараўнікамі.


Вось і выхаванцаў Віцебскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведалі з падарункамі госці. Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч шчыра прызнаўся:

– Вельмі рады прысутнічаць на гэтым свяце, таму што хочацца часцінку свайго сэрца і душэўнага цяпла аддаць кожнаму з вас. Мы заўсёды будзем дзейнічаць у напрамку, пазначаным Кіраўніком нашай дзяржавы, каб ніхто з дзетак не заставаўся без увагі. На гэта і нацэлена рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».

Анатоль Ліневіч уручыў дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алене Дук сертыфікат вартасцю 10 тысяч рублёў для набыцця таго, што неабходна для заняткаў з дзецьмі. Гэта стала навагоднім укладам аблвыканкама ў развіццё ўстановы.

Старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў перадаў сертыфікат на суму 7,5 тысячы рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы з пажаданнем, каб у цэнтры, дзе займаюцца «асаблівыя» дзеці, заўсёды было ўтульна і цёпла, як дома.


Шефы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – УУС Віцебскага аблвыканкама. Прадстаўнікі міліцэйскіх калектываў вобласці бываюць тут не толькі перад Новым годам, але гэты свята ўсё ж такі асаблівы. Як адзначыў першы намеснік начальніка УУС аблвыканкама Аляксей Шаховіч, і для дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, зрабіць хацелася асаблівы падарунак. Ва ўстанову было дастаўлена спецыяльнае пакрыццё для залы адаптыўнай фізкультуры – мяккі пол.


Таксама не засталіся дзеці без увагі сваіх даўніх добрых сяброў – Віцебскай абласной натарыяльнай палаты.

Усе дзеці атрымалі ад гасцей салодкія падарункі, а педагогі дапамаглі сваім выхаванцам акунуцца ў атмасферу казачнага навагодняга свята.


"Віцьбічы"