Хакеісты «Віцебска» не ведаюць перамог 15 матчаў запар у адкрытым чэмпіянаце Беларусі

1 лістапада, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Сёння ў экстралізе адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі адбыўся адзін паядынак. "Віцебск", саступіўшы на сваёй пляцоўцы ў серыі пасляматчавых булітаў ліепайскаму "Металургсу", працягнуў незайздросную серыю без перамог да 15 матчаў запар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Віцебск" - "Металургс" (Ліепая) - 4:5 (па булітах) (Арлоў, 5, у большасці, П.Воўчак, 20, у большасці, 38, Кудрын, 48, у большасці - Калнс, 13, Дзілеўка, 27, Баярунс, 36, Губін, 59, Фелдманіс, вырашальны пасляматчавы буліт). На 38-й хвіліне "Віцебск" не рэалізаваў штрафны кідок. І гэты промах аказаўся фатальным, бо гаспадары маглі павялічыць перавагу ў ліку да 5:3. А замест гэтага ліепайская дружына за 97 секунд да сірэны аднавіла раўнавагу і перавяла гульню ў авертайм. У булітнай латарэі госці рэалізавалі ўсе тры свае падыходы, і віцяблянам, якія дапусцілі асечку ў першай спробе, трэці буліт ужо не спатрэбіўся. 15-матчавая безпераможная серыя "Віцебска" з'яўляецца самай працяглай у цяперашнім чэмпіянаце. Турнірнае становішча: 1. "Юнацтва" - 59 ачкоў (розніца шайб 106-39) 2. "Нёман" - 50 (87-45) 3. "Металург" - 48 (67-42) 4. "Гомель" - 40 (64-54) 5. "Сакол" - 37 (51-48) 6. "Шахцёр" - 33 (77-63) 7. "Металургс" - 28 (51-64) 8. "Хімік-СКА" - 24 (58-90) 9. "Магілёў" - 22 (66-84) 10. "Брэст" - 22 (55-83) 11. "Віцебск" - 18 (50-82) 12. "Шыннік" - 15 (41-79). "Брэст" правёў 21 матч, "Віцебск" - 23, астатнія каманды - па 22. Бамбардзіры: Аляксандр Бараўкоў ("Юнацтва") - 32 (12+20) ачкоў, Аляксандр Мацярухін ("Юнацтва") - 30 (10+20), Андрэй Макроў ("Металург") - 27 (18+9), Арцём Сенькевіч ("Юнацтва") - 22 (9+13), Алег Цімашэнка ("Юнацтва") - 22 (8+14), Аляксей Круцікаў ("Нёман") - 20 (11+9), Аляксандр Мядзведзеў ("Нёман") - 20 (5+15). Найбліжэйшыя паядынкі ў экстралізе адбудуцца 2 лістапада: "Юнацтва" (Мінск) - "Брэст", "Магілёў" - "Сакол" (Кіеў). -0-