Халадавыя траўмы можна атрымаць нават пры некалькіх градусах марозу
У ажогавым аддзяленні Віцебскай абласной клінічнай бальніцы з моманту наступлення сёлетняга сезона халадоў пралячыліся каля двух дзясяткаў чалавек. Па словах загадчыка аддзяленнем Аляксандра Паўленкі, траціне гэтых пацыентаў спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне ў выглядзе ампутацыі пальцаў і канечнасцей. Каля 80 працэнтаў пацярпелых ад маразоў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Каб пазбегнуць такіх сур'ёзных праблем са здароўем, апранайцеся па надвор'і, пазбягайце працяглага ўздзеяння нізкіх тэмператур на ўчасткі цела. Вядомы выпадкі абмаражэння канечнасцей нават пры некалькіх градусах марозу, але пры гэтым высокай вільготнасці паветра і моцным ветры, што зніжае цеплаізаляцыйныя ўласцівасці нават правільна падабранага адзення і абутку. Адсутнасць крытычнага стаўлення да сваіх дзеянняў у пажылых людзей, ператамленне, знясіленне, адынамія, алкагольнае ап'янэнне таксама чреваты абмаражэннямі ва ўмовах працяглага ўздзеяння холаду. Таму будзьце асцярожныя, беражыце сябе ў любую, тым больш марозную пару.
Вера Мурашкіна, Віцьбічы