Гаспадаркі Беларусі намалацілі больш за 4,3 млн. т збожжа
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 жніўня намалочана 4 млн. 375,96 тыс.т збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.
Такім чынам, паказчык валавага збору збожжа перавысіў 4 млн.т. Штодня намалочваецца звыш 350 тыс.т. Ураджайнасць у цэлым па рэспубліцы складае 39,27 ц/га.
Па аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, скашана збожжавых і зернебабовых культур акрамя кукурузы на 1118,36 тыс.га, што складае 48,59% да плошчы, якая падлягае ўборцы.
На сённяшні дзень самы высокі паказчык намалоту ў Мінскай вобласці - 1092,77 тыс.т. Сталічны рэгіён ужо атрымаў першы мільён тон збожжа. Набліжаецца да першага мільёна Гродзенская вобласць - 916,8 тыс.т. У Брэсцкай вобласці намалочана 876,05 тыс.т, у Гомельскай - 641,72 тыс.т, Магілёўскай - 476,97 тыс.т, Віцебскай - 371,65 тыс.т.
Прададзена 302,19 тыс.т збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, што складае 29,48% да плана. -0-