Гаспадаркі Беларусі пасеялі 41,3% азімых збожжавых
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У гаспадарках Беларусі на 13 верасня азімыя збожжавыя пасеяны на 582,5 тыс. га, што складае 41,3% да плана. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На аналагічную дату мінулага года было засеяна 537,3 тыс. га, або 38,1% да задання. Сёлета азімыя збожжавыя зоймуць 1 млн. 410,7 тыс. га сельгасплошчаў.
Па тэмпах сяўбы наперадзе сельгас-арганізацыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей, дзе азімымі збожжавымі занята адпаведна 52,2% і 53% плошчаў, адведзеных пад гэтыя культуры. За імі ідзе Гомельская вобласць: тут пасеяна 42,5% да плана. У Мінскім і Гродзенскім рэгіёнах выканалі 36,9% і 39,6% задання адпаведна. У Брэсцкай вобласці пасеяна 29,9% да запланаванага.
Пад сяўбу азімых падрыхтавана 1022,8 тыс. га, што складае 72,5% да плана. Лідыруюць гаспадаркі Магілёўскай вобласці, дзе падрыхтавана 89,2% плошчаў. У цэлым па краіне для падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых збожжавых задзейнічана 2274 энергонасычаных трактары або 91,7% да іх наяўнасці. З гэтай тэхнікі крыху больш за 1,1 тыс. працуе ў дзве змены.
Плануецца, што сяўбу азімай пшаніцы большасць сельгас-арганізацый краіны завершаць да 15 верасня, азімага жыта і трыцікале - да 20 верасня. Тэмпы сяўбы залежаць ад падрыхтоўкі глебы і ўнясення мінеральных угнаенняў.-0-