Гаспадаркі Беларусі пераадолелі шасцімільённы рубеж па намалоце збожжа

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі пераадолелі шасцімільённы рубяж па намалоце збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 9 жніўня, намалочана 6173,9 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці збожжавых і зерневых бабовых культур 30,2 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці – 41,9 ц/га. Больш за ўсё намалочана збожжа ў Мінскай вобласці – 1509,2 тыс.т. На другім месцы Гродзенская вобласць (1114,9 тыс.т), на трэцім – Магілёўская (1030,1 тыс.т). Гаспадаркі Брэсцкай вобласці намалацілі 1014,3 тыс.т, Віцебскай – 763,9 тыс.т, Гомельскай – 741,5 тыс.т. Збожжавыя і зерневыя бабовыя культуры ўжо скашаны на 2057 тыс.га (84,4% уборачнай плошчы). Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Магілёўскай вобласці (92%). У Брэсцкай вобласці ўбрана 87,3%, у Гомельскай – 85,9%, у Віцебскай – 84,5%, у Мінскай – 82,7%, у Гродзенскай – 75,6%. У кошт дзяржзаказу на сёння пастаўлена 770,5 тыс.т збожжа (77,8% задання).-0-