Гаспадаркі Беларусі выканалі дзяржзаказ па продажы збожжа амаль на 50%

5 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Дзяржзаказ па продажы збожжа выкананы амаль на 50%, у кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб ад сельгасарганізацый Беларусі паступіла 493 тыс.т збожжа новага ўраджаю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле рэсурсаў і гандлю дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча.
 
Па аператыўных даных, элеватары і хлебапрыёмныя пункты ўжо прынялі 295 тыс.т пшаніцы, 173,5 тыс.т жыта і 24,2 тыс.т іншых культур, што складае 52%, 58% і 16% плана адпаведна.

Па тэмпах здачы збожжа дзяржаве лідзіруюць гаспадаркі Мінскай вобласці, якія перадалі ў кошт дзяржзаказу 126 тыс.т, выканаўшы свой план на 52,5%. На другім месцы - гаспадаркі Віцебскай вобласці, якія справіліся з дзяржзаказам на 51,7%, адгрузіўшы 69,8 тыс.т збожжа. Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці здалі дзяржаве 82,3 тыс.т, выканаўшы свой дзяржзаказ на 51,4%. Гродзенская вобласць забяспечыла план на 48,7%, адгрузіўшы ў кошт дзяржзаказу 97,3 тыс.т збожжа. Сельгасарганізацыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей здалі ў кошт дзяржзаказу па 69,1 тыс.т і 48 тыс.т збожжа, што склала адпаведна па 43,2% і 37% задання.

 Першым у рэспубліцы справіўся з дзяржзаказам Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў, які прыняў 33,6 тыс.т збожжа новага ўраджаю, што складае 101,3% задання. Прадпрыемства працягвае звышпланавы прыём збожжа.

Па ацэнцы спецыялістаў, тэмпы здачы збожжа дзяржаве здавальняючыя. Пастаўкі ажыццяўляюцца рытмічна, аб'ёмы пастаўкі збожжа стабільныя. Па якасці - утрыманню клейкавіны і натуры - збожжа новага ўраджаю не горш леташняга. Пастаўкі ў кошт дзяржзаказу знаходзяцца на асаблівым кантролі Мінсельгасхарча, персанальную адказнасць нясуць кіраўнікі сельгасарганізацый.

Дзяржаўны заказ у гэтым годзе складае 1 млн. 25 тыс.т харчовага збожжа і 175 тыс.т масланасення рапсу. Арганізацыі па хлебапрадуктах павінны прыняць 570 тыс.т пшаніцы, 300 тыс.т жыта і 155 тыс.т іншых культур. Дзяржзаказ па харчовым збожжы ў параўнанні з мінулым годам павялічаны на 3,5%.

У нарыхтоўках ураджаю 2011 года бяруць удзел 85 арганізацый, у тым ліку 21 камбінат хлебапрадуктаў, 11 камбікормавых заводаў, 10 хлебапрыёмных прадпрыемстваў, 4 нарыхтоўчыя элеватары і 39 вытворчых участкаў. Усе нарыхтоўчыя прадпрыемствы хлебапрадуктаў працуюць у кругласутачным рэжыме.-0-