Гаспадаркі Беларусі выканалі дзяржзаказ па збожжы

31 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі справіліся з дзяржзаказам па збожжы, паставіўшы ў кошт дзяржаўных патрэб 1 млн. 32 тыс. т, што складае 100,7% да плана. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле рэсурсаў і гандлю Дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча. Выканана заданне па пастаўках збожжа пшаніцы і жыта. Так, нарыхтавана 467,9 тыс. т пшаніцы, што на 10,9% вышэй за запланаванае. Хлебапрыёмныя пункты і элеватары прынялі 387,2 тыс. т жытняга збожжа, што на 0,3% больш, чым прадугледжвалася заданнем. Пастаўлена таксама 176,9 тыс. т іншых культур (81,5%). Усяго ў дзяржзаказ павінна быць нарыхтавана 1 млн. 25 тыс. т збожжа, у тым ліку 422 тыс. т пшаніцы, 386 тыс. т жыта і 217 тыс. т іншых культур. З устаноўленым заданнем па пастаўках збожжа дзяржаве справіліся чатыры вобласці: Мінская, Брэсцкая, Гомельская і Віцебская, на рахунку якіх адпаведна 239,7 тыс. т (106,3% да плана), 181,6 тыс. т (100,9%) і 139,6 тыс. т (103,4%), 135 тыс. т (100%). Блізкія да выканання дзяржзаказу сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, якія паставілі ў кошт дзяржзаказу 144,7 тыс. т, або 96,5%. У Гродзенскай вобласці дзяржзаказ выкананы на 95,7%.-0-