Гаспадаркі Беларусі завяршаюць пасадку бульбы
14 мая, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі завяршаюць пасадку бульбы. Гэтая культура высаджана на 49,4 тыс. га або 94% да плана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пасадка бульбы ўжо завершана ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У Гомельскай вобласці высаджана 99,2% ад запланаванага, у Брэсцкай - 98%. У Віцебскай і Мінскай абласцях пасадку бульбы запаволілі дажджы: тут засталося 12% і 14% запланаванай плошчы адпаведна. "Мы планавалі завяршыць пасадку бульбы на пачатку бягучага тыдня, аднак у сувязі з дажджлівым надвор'ем тэрміны сяўбы прадоўжаны на некалькі дзён", - расказалі ў Мінсельгасхарчы. У гэтым годзе ў сельгазарганізацыях Беларусі плануецца сабраць 1,4 млн.т, а ў цэлым па рэспубліцы - 9,2 млн.т бульбы.
Працягваецца сяўба збожжабабовых культур. Яны займаюць 148,4 тыс. га, што складае 88% да плана. Па тэмпах сяўбы лідзіруюць Брэсцкая і Магілёўская вобласці, дзе пасеяна 112% і 102% да плана. У Віцебскай вобласці збожжабабовыя размешчаны на 95% плошчаў ад запланаванага, Гомельскай - 94%, Мінскай 69%, Гродзенскай - 66%.
Активно вядзецца ў гаспадарках сяўба адналетніх траў. Яны займаюць 332 тыс. га, або 148% да плана. Паўторна праводзіцца падкормка азімых збожжавых, выконваецца хімічная праполка яравых збожжавых і збожжабабовых. Пад яравую сяўбу ўнесена 35,6 млн.т арганічных угнаенняў на плошчы 632 тыс.га.-0-