Гаспадаркі Магілёўскай і Віцебскай абласцей лідзіруюць па тэмпах сяўбы азімых
20 верасня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. У Беларусі па тэмпах сяўбы азімых лідзіруюць гаспадаркі Магілёўскай і Віцебскай абласцей, дзе пасеяна адпаведна 79% і 70,3% запланаванай плошчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Высокія тэмпы работ абумоўлены тым, што паўночныя рэгіёны першымі ў рэспубліцы прыступілі да восеньскай сяўбы. У Гродзенскай вобласці пасеяна 71,5%, Гомельскай - 71%, Мінскай і Брэсцкай - адпаведна 55% і 54,4%. У цэлым па рэспубліцы азімыя збожжавыя пасеяны на 956,5 тыс. га, што складае 67,8% да запланаванай плошчы. Азімы клін у бягучым годзе павінен заняць 1 млн. 410,7 тыс. га.
Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, у гэтым годзе тэмпы сяўбы азімых збожжавых ва ўсіх рэгіёнах апярэджваюць леташнія, але іх неабходна паскорыць. Стаіць задача - завяршыць сяўбу азімых культур у аптымальныя тэрміны: у паўночных раёнах - да 25 верасня, а ў астатніх - да 30 верасня. Для гэтага актыўна рыхтуецца глеба: ужо падрыхтавана 1 млн. 233,6 тыс. га, што складае 87,4% да плана. Лідзіруюць у гэтым гаспадаркі Магілёўскай вобласці, дзе падрыхтавана 98,5% плошчаў. У цэлым па краіне для падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых збожжавых задзейнічана каля 2,3 тыс. энергонасычаных трактароў, або 91,2% да іх наяўнасці. Каля паловы з іх працуе ў дзве змены. -0-