Гаспадаркі пяці раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы яравых культур

5 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі пяці раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы яравых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 5 красавіка, усяго раннімі яравымі культурамі засеяна 180 га, да сяўбы прыступілі гаспадаркі Бешанковіцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Аршанскага і Чашніцкага раёнаў. У бягучым годзе збожжавы клін у вобласці ўзрасце ў параўнанні з 2009 годам на 100 тыс.га і складзе каля 458 тыс.га, у тым ліку пад азімыя адведзена каля 200 тыс.га. Цяпер гаспадаркі актыўна займаюцца ўнясеннем азотных угнаенняў, у тым ліку падкормкай рапсу, а таксама ранніх пашаў на плошчы каля 30 тыс.га. Усяго плануецца ўнесці каля 90 тыс.т дзеючага рэчыва азотных угнаенняў. Пакуль патрэбы гаспадарак вобласці ў гэтым відзе угнаенняў задаволены на 36%, тым не менш вырашаны ўсе пытанні па імпарце угнаенняў, і ў найбліжэйшы час аграрыі будуць цалкам забяспечаны азотнымі ўгнаеннямі на ўзроўні не ніжэйшым за мінулы год.-0-