Гаспадаркі шасці раёнаў Беларусі завяршылі сяўбу ранніх збожжавых і збожжавых бабовых культур
10 красавіка, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Гаспадаркі шасці раёнаў Беларусі завяршылі сяўбу ранніх збожжавых і зерневых бабовых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Сяўба ранніх збожжавых і зерневых бабовых завершана ў Брагінскім, Ельскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Брэсцкім раёне. У астатніх раёнах краіны пасяўная ў самым разгары.
У цэлым па рэспубліцы яравыя збожжавыя і зерневыя бабовыя культуры (без кукурузы) пасеяны на 403,5 тыс.га, што складае 39% да плана. Пры гэтым самыя высокія тэмпы севу адзначаюцца ў Гомельскай (78%), Брэсцкай (70%), Гродзенскай (58%) абласцях. У Мінскай вобласці сеў праведзены на 30% запланаваных плошчаў, Магілёўскай - 12%, Віцебскай - 9%. Пад яравую сяўбу ўнесена 16 млн.т арганічных угнаенняў на плошчы 292 тыс.га.
З 2,1 тыс. наяўных у Беларусі энергонасычаных трактароў на пасяўной задзейнічана каля 1,8 тыс., пры гэтым 719 з іх працуюць толькі ў адну змену. "Цяпер спецыялісты Мінсельгасхарча высвятляюць прычыну прастою тэхнікі ў асобных гаспадарках, гэтае пытанне знаходзіцца пад асабістым кантролем міністра, - адзначылі ў аграрным ведамстве. - Пры гэтым у тыя сельгаспрадпрыемствы, дзе энергонасычаныя трактары працуюць у адну змену, размеркаванне сельгастэхнікі прыпынена".-0-