Гаспадаркі трох раёнаў Віцебскай вобласці выбарачна прыступілі да ўборкі азімых крыжакветных
14 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці выбарачна прыступілі да ўборкі азімых крыжакветных, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па даных на 14 ліпеня, гэту работу пачалі аграрыі Бешанковіцкага, Лепельскага і Чашніцкага раёнаў. Акрамя таго, гаспадаркі сямі раёнаў уключыліся ў кампанію па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Пакуль пасевы скошваюцца выбарачна, усяго скашана каля 275 га, намалочана амаль 800 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 29 ц/га. У бягучым сезоне сельгасарганізацыям вобласці трэба будзе ўбраць каля 450 тыс.га плошчаў збожжавых і зернебабовых, з якіх каля паловы складаюць азімыя культуры.
Набірае тэмп нарыхтоўка кармоў другім укосам траў, якую вядуць усе раёны, за выключэннем Гарадоцкага і Расонскага. Усяго скашана траў другім укосам на плошчы каля 19 тыс.га, або 14,5% да задання. Нарыхтавана больш за 677 тыс.т кармавых адзінак. Забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае каля 14,6 ц кармавых адзінак.
Гаспадаркі вобласці таксама прыступілі да падрыхтоўкі да сяўбы азімых культур ураджаю 2012 года. Так, узарана каля 4,7 тыс.га глебы пад азімы рапс, гліфасаты пад сяўбу азімых культур унесены на плошчы амаль 17 тыс.га, што складае 8,5% да задання.-0-