Гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна лідзіруюць па тэмпах агітацыйнай кампаніі ў Віцебскай вобласці
На 12 жніўня па дадзеных камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама на Віцебшчыне ўбрана 196,7 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых культур, што складае 55,6 працэнта ад даведзенага задання. Намалочана звыш 617 тысяч тон збожжа новага ўраджаю.
Па тэмпах уборачнай кампаніі лідзіруюць гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, дзе ўбрана 72,3 працэнта ад усіх плошчаў, Чашніцкага -- 67 працэнтаў і Міёрскага -- 66 працэнтаў. Па сярэдняй ураджайнасці планку першынства ўтрымліваюць аграрыі Аршанскага раёна (40,1 цэнтнера з гектара), Віцебскага і Верхнядзвінскага раёнаў (36,1 і 36 адпаведна).
Нягледзячы на сюрпрызы нябеснай канцылярыі, шэрагі экіпажаў-тысячнікаў паступова папаўняюцца, прычым запаветны рубеж у тысячу тон збожжа бяруць не толькі камбайнеры, што працуюць на сучаснай імпартнай тэхніцы, але і на айчыннай.
"Віцьбічы". Фота з адкрытых крыніц.