Гаспадаркі Віцебскай вобласці намалацілі больш за паўмільёна тон збожжа
2 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці пераадолелі мяжу ў 500 тыс.т па намалоце збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 2 жніўня, у вобласці скасілі амаль 237 тыс.га плошчы, што складае 52,6% да плана. Намалочана звыш 556 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 23,5 ц/га. Па тэмпах уборкі лідзіруе Лёзненскі раён, дзе скасілі амаль 68% збожжавага кліну. Акрамя таго, больш за 60% плошчаў убрана ў Сянненскім (65,6%), Аршанскім (61,6%) і Віцебскім (60,2%) раёнах. Найбольшы ўклад у абласны каравай традыцыйна ўносяць гаспадаркі Аршанскага раёна. Паводле даных на 2 жніўня, у раёне намалочана звыш 73,2 тыс.т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць складае 31,8 ц/га.
Вобласць прыступіла да масавага сяўбы азімага рапсу, які плануецца правесці на працягу першай дэкады жніўня. Гэтая культура ўжо пасеяна на плошчы амаль 12 тыс.га, або 13,8% да плана. Гаспадаркі таксама актыўна вядуць работы па ўздыме зябi i ўнясеннi арганічных угнаенняў пад сяўбу азімых збожжавых. У цэлым па вобласці ўзарана 74,3 тыс.га, або каля 30% да плана. Унесена на палі каля 11% арганічных угнаенняў пры заданні 3,7 млн.т.
Лён выцерабілі на плошчы больш за 10 тыс.га, або 54,6% ад агульнай плошчы ільнянога поля. Найбольш актыўна вядуць гэту работу гаспадаркі Дубровенскага раёна, дзе ўбрана звыш 76% пасеваў. Гаспадаркі Лепельскага, Аршанскага, Сянненскага, Гарадоцкага, Полацкага і Бешанковіцкага раёнаў выцерабілі лён на плошчах, што перавышаюць 60% ад агульнага памеру ільнянога поля ў гэтых раёнах. Усяго гаспадаркам вобласці трэба будзе нарыхтаваць каля 18 тыс.т ільнавалакна.-0-