Гаспадаркі Віцебскай вобласці плануюць пачаць масавую сяўбу азімых збожжавых у трэцяй дэкадзе жніўня
16 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці плануюць прыступіць да масавага севу азімых збожжавых культур у трэцяй дэкадзе жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У 2011 годзе ў вобласці плануецца павялічыць збожжавы клін да 500 тыс.га, з якіх каля 250 тыс.га адведзена пад азімыя культуры. Сёння ў раёнах створаны неабходны запас насення ў аб'ёме каля 57 тыс.т, вядзецца ўзворванне зябкі, уносяцца ўгнаенні. Гаспадаркі назапашваюць сродкі абароны раслін, да пачатку севу іх патрэбы будуць цалкам задаволены. Акрамя таго, з улікам выдзяляемых квот з ААТ "Гомельскі хімічны камбінат" гаспадаркі забяспечаны на 40% фосфарнымі ўгнаеннямі, таму праблема ўгнаенняў будзе вырашана за кошт увозу каля 25 тыс.т фізічнай вагі амофосу расійскіх вытворцаў, якія перамаглі ў тэндары на пастаўку гэтага віду ўгнаенняў.
У камітэце адзначылі, што пасяўная кампанія гэтага года будзе праходзіць у спрыяльных умовах, бо вобласць упершыню завяршыла ўборку збожжавых да пачатку севу азімых. Акрамя таго, зараз актыўна вядзецца сеў азімага рапсу на плошчы ў 86 тыс.га, гэтыя работы таксама плануецца завяршыць да пачатку масавага севу азімых збожжавых культур.
Завяршыць масавы сеў азімых збожжавых у вобласці мяркуецца да 25 верасня.-0-