Гаспадаркі Віцебскай вобласці пасеялі траціну азімых збожжавых

8 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці пасеялі азімыя збожжавыя культуры на 68 тыс.га, што складае 33% запланаванай плошчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Найбольш высокімі тэмпамі пасяўныя работы вядуць сельгасарганізацыі Бешанковіцкага і Аршанскага раёнаў, дзе засеяна адпаведна 56% і 51,4% да плана. Да 50-працэнтнай мяжы набліжаюцца гаспадаркі Чашніцкага (47%) і Полацкага (42%) раёнаў. У вобласці працягваецца ўборка яравога рапсу, якім занята звыш 19 тыс.га зямель. На 8 верасня ўбрана больш за 9,8 тыс.га (51% да плана), намалочана больш за 12 тыс.т алеістай культуры. Акрамя таго, гаспадаркі прыступілі да масавай уборкі семядоляў шматгадовых бабовых траў, пад якія адведзена амаль 18,5 тыс.га.-0-