Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай уборкі збожжавых і збожжава-бабовых культур
22 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пачалася масавая ўборка збожжавых і зерневых бабовых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 22 ліпеня, збожжавыя і зерневыя бабовыя скасілі прыкладна на 20,5 тыс.га, што складае амаль 5% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. За мінулыя суткі ўбралі каля 2% плошчаў, у полі працавала каля 1,5 тыс. камбайнаў. У бліжэйшыя дні гаспадаркі выйдуць на штодзённы тэмп уборачных работ у 5%, што дасць магчымасць правесці ўборачную кампанію ў аптымальныя тэрміны за 20-25 рабочых дзён.
У цэлым па вобласці намалочана каля 65 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,7 ц/га. Найбольш актыўна ўборачная кампанія разгарнулася ў Чашніцкім раёне, дзе збожжавыя скасілі амаль на 15% плошчаў, а таксама ў Глыбоцкім (10,2%) і Бешанковіцкім (10%) раёнах. Па намалоце лідзіруе Чашніцкі раён, дзе ўжо атрымана амаль 8 тыс.т збожжа новага ўраджаю, у тым ліку больш за 1 тыс.т здадзена на камбінаты хлебапрадуктаў у кошт дзяржзаказу. Таксама высокі вынік дэманструюць гаспадаркі Глыбоцкага (намалочана 7,8 тыс.т збожжа) і Аршанскага (7,1 тыс.т) раёнаў. Па ўраджайнасці ў лідарах Бешанковіцкі раён, дзе гэты паказчык складае 38 ц/га.
Азімы рапс убраны на плошчы каля 6,4 тыс.га, што складае больш за 36% плана, пры гэтым намалочана звыш 8,3 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 13 ц/га. Лён выцерабілі на 1,8 тыс.га, што складае каля 10% плана.
У вобласці працягваюцца падрыхтоўчыя работы да сяўбы азімых культур. Так, гліфасаты ўнесены на плошчы больш за 41 тыс.т, або 20,5% задання. Пад сяўбу азімага рапсу ўзаралі больш за 19 тыс.га, або звыш 38% плана.-0-