Гаспадаркі Віцебскай вобласці пачалі масавую сяўбу азімых збожжавых

Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай сяўбы азімых збожжавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Па стане на раніцу 31 жніўня ў рэгіёне пасеяна азімых збожжавых на плошчы 25 тыс.га, або 10% да плана. Пад сяўбу ўзаралі 135 тыс.га (55% да запланаванага). Вядзецца актыўная праца па ўнясенні гліфасатаў і фосфарных угнаенняў, запас апошніх у вобласці сфарміраваны на 40%. Астатняя частка будзе пастаўлена ў бліжэйшы час расійскімі вытворцамі. Завяршыць успароўванне глебы ў рэгіёне трэба да 10 верасня, а правесці сяўбу – да 20 верасня. Каб укласціся ў намечаныя тэрміны, штодзённы аб'ём выкананай працы павінен дасягаць 11-12 тыс.га ў дзень, што складае 4-5% да задання. За мінулыя суткі прырост склаў 1%, таму цяпер аграрыі прыкладаюць усе намаганні да нарошчвання тэмпаў працы, адзначылі спецыялісты, дадаўшы, што гэтаму спрыяюць і ўмовы надвор'я. У 2011 годзе ў вобласці плануецца павялічыць збожжавы клін да 500 тыс.га, з якіх каля 250 тыс.га адведзена пад азімыя культуры. 48%, або 120 тыс.га, у іх структуры адведзена пад пшаніцу, 30% зойме жыта і 20% – трыцікале. 31 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова – БЕЛТА/. -0-