Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да пасадкі бульбы і агароднінных культур
У гэтым годзе плошчу бульбяных палёў у вобласці плануецца павялічыць у 2 разы да 10 тыс.га. Па даных на 25 красавіка, бульба высаджана на плошчы больш за 110 га, што складае 1% да плана. Да сяўбы гэтай культуры прыступілі спецыялізуючыяся на бульбе гаспадаркі Лепельскага, Аршанскага і Глыбокскага раёнаў.
Агароднінныя культуры пасеяны амаль на 320 га, або 18% да плана, у тым ліку агароднінны гарох ужо займае больш за 200 га, таксама пачата сяўба буракоў (пасеяна 31 га), морквы (49 га), капусты (15 га) і цыбулі (10 га).
У вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на плошчы амаль 138 тыс.га, што складае каля 54% да задання. Прынятыя меры па актывізацыі сельгасработ дазволілі гаспадаркам выйсці на аптымальны тэмп пасяўной, штодня засяваючы каля 20 тыс.га. Сяўба яравых збожжавых і рапсу на Віцебшчыне плануецца завяршыць да 1 мая, што дазволіць вызваленыя рэсурсы накіраваць на сяўбу кармавых культур і павелічэнне тэмпа работ на бульбяным полі.
25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да пасадкі бульбы і агароднінных культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
У гэтым годзе плошчу бульбяных палёў у вобласці плануецца павялічыць у 2 разы да 10 тыс.га. Па даных на 25 красавіка, бульба высаджана на плошчы больш за 110 га, што складае 1% да плана. Да сяўбы гэтай культуры прыступілі спецыялізуючыяся на бульбе гаспадаркі Лепельскага, Аршанскага і Глыбокскага раёнаў.
Агароднінныя культуры пасеяны амаль на 320 га, або 18% да плана, у тым ліку агароднінны гарох ужо займае больш за 200 га, таксама пачата сяўба буракоў (пасеяна 31 га), морквы (49 га), капусты (15 га) і цыбулі (10 га).
У вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на плошчы амаль 138 тыс.га, што складае каля 54% да задання. Прынятыя меры па актывізацыі сельгасработ дазволілі гаспадаркам выйсці на аптымальны тэмп пасяўной, штодня засяваючы каля 20 тыс.га. Сяўба яравых збожжавых і рапсу на Віцебшчыне плануецца завяршыць да 1 мая, што дазволіць вызваленыя рэсурсы накіраваць на сяўбу кармавых культур і павелічэнне тэмпа работ на бульбяным полі.
У цэлым яравыя культуры пасеяны на плошчы амаль 147 тыс.га, што складае каля 37% да задання, у тым ліку піваварны ячмень пасеяны на амаль на 12 тыс. га (каля 50% да плана), яравы рапс ужо займае звыш 2,7 тыс.га (больш за 20% да плана), пасеяна лёну на плошчы 4,4 тыс.га (22% да плана).-0-