Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі ранняй бульбы

19 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочетов - БЕЛТА/. Гаспадаркі двух раёнаў Віцебскай вобласці пачалі капаць раннюю бульбу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Да работ на бульбяным полі прыступілі РУП "Талачынскі кансервавы завод" і СПК "Калгас "Альгоўскае" Віцебскага раёна, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі ў вобласці гаспадаркамі, што спецыялізуюцца на бульбе. Так, кансервавы завод у бягучым годзе пашырыў бульбяное поле на 24% да 620 га, з якіх каля 200 га займаюць раннія гатункі гэтай культуры. Усяго ў вобласці бульба высаджана на плошчы 7,5 тыс. га. Акрамя таго, асобныя гаспадаркі пачалі ўборку ранняй капусты і копку буракоў, пад якія ўсяго адведзена адпаведна каля 350 га і больш за 300 га.

На гэтым тыдні ў вобласці плануецца пачаць масавую ўборку збожжавых і збожжавых бабовых культур.

Па дадзеных на 19 ліпеня, скасілі амаль 5,5 тыс. га плошчаў, намалацілі каля 17,5 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га. Азімы рапс убраны на плошчы амаль 2,4 тыс. га, пры гэтым намалацілі каля 3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 12,5 ц/га.

У гаспадарках вобласці нарыхтавана каля 711 тыс. т кармавых адзінак, а забяспечанасць кармамі ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 15,3 ц кармавых адзінак.

На палях таксама працягваюцца работы па падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур ураджаю 2012 года. Так, узаралі каля 11,5 тыс. га глебы пад азімы рапс, або 23% да плана, гліфасаты пад сяўбу азімых культур унесены на плошчы больш за 31 тыс. га, што складае 15,6% да задання.-0-