Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі бульбу амаль на чвэрці запланаванай плошчы
15 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі бульбу на плошчы звыш 1,2 тыс.га, што складае амаль чвэрць уборачнай плошчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 15 верасня, валавы збор бульбы склаў больш за 19,7 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 182 ц/га. У вобласці ўсе раёны прыступілі да масавай уборкі традыцыйнай культуры, да кожнай гаспадаркі даведзены графікі ўборкі, якія вытрымліваюцца. Найбольш высокая ўраджайнасць у Талачынскім раёне, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 259 ц.
У стабілізацыйны фонд на зімовае захоўванне неабходна закласці 8,8 тыс.т бульбы, так што атрыманага ўраджаю хопіць для поўнага задавальнення попыту на гэту культуру ў вобласці. З 19 верасня ва ўсіх раёнах будуць арганізаваны кірмашы па продажы прадукцыі сельскай гаспадаркі, дзе кожны ахвотны зможа зрабіць запасы на зіму ў індывідуальным парадку.
Активную дапамогу ва ўборцы бульбы аказваюць гараджане. Сёння на палях вобласці працуюць больш за 4 тыс. студэнтаў ВНУ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных устаноў. Таксама падключыліся да ўборачных работ гарадскія службы занятасці насельніцтва, якія арганізуюць для беспрацоўных грамадскія аплачваемыя работы ў гаспадарках вобласці.-0-