Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі палову плошчаў кукурузы

1 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ўбрана 49% плошчаў кукурузы, што складае 39,5 тыс.га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Першымі гэту работу завяршаюць гаспадаркі Расонскага раёна. Каля 11% плошчаў засталося ўбраць у Гарадоцкім і 20% - у Лёзненскім раёнах. Цалкам завяршыць уборку кукурузы аграрыі вобласці плануюць да сярэдзіны верасня. Усяго, паводле даных на 1 верасня, у рэгіёне нарыхтавана з улікам другога ўкосу шматгадовых траў 934 тыс.т кармавых адзінак, забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 20,1 ц кармавых адзінак. На аналагічную дату мінулага года гэты паказчык складаў 17,5 ц. У гэтым годзе гаспадаркам вобласці трэба будзе нарыхтаваць травяных кармоў у аб'ёме не менш за 1 млн. 250 тыс.т кармавых адзінак, што на 10% перавышае паказчык 2009 года. У разліку на адну ўмоўную галаву грамадскага статка забяспечанасць кармамі павінна дасягнуць не менш за 25 ц кармавых адзінак.-0-