Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыбралі палову плошчаў збожжавых

9 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі палову плошчаў збожжавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Усяго па стане на 9 жніўня ў рэгіёне скасілі 244 тыс.га збожжавых, або роўна 50% плошчаў. Перавысілі гэты рубеж аграрыі Бешанковіцкага (60%), Верхнядзвінскага (50,7%), Глыбоцкага (61,9%), Докшыцкага (58,6%), Лепельскага (59,1%), Аршанскага (51,1%), Пастаўскага (53,3%), Чашніцкага (68,3%) і Шаркаўшчынскага (51,3%) раёнаў. Агульны намалот збожжа дасягнуў 787,8 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 32,3 ц/га. Найлепшых поспехаў у рабоце па павышэнні ўраджайнасці дабіліся аграрыі Верхнядзвінскага, Аршанскага і Чашніцкага раёнаў. Менш за ўсё збожжа з гектара - 25 ц і 25,4 ц - на сённяшні дзень збіраюць гаспадаркі Расонскага і Браслаўскага раёнаў. Сярэдні тэмп уборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці з амаль 4% тыдзень таму з-за пагаршэння ўмоў надвор'я крыху знізіўся і сёння складае 3,3%. Уплыць на гэту сітуацыю аграрыі плануюць з дапамогай змены рэжыму работы: з 8 жніўня ён стаў трохзменным, уборка будзе весціся нават у начны час сутак з тым, каб максімальна хутка сабраць ураджай. Паступова расце ў вобласці колькасць экіпажаў-тысячнікаў. На 9 жніўня налічваецца ўжо 13 такіх каманд. Лідары жніва працуюць у гаспадарках Чашніцкага, Аршанскага, Докшыцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага і Лепельскага раёнаў.