Гаспадаркі Віцебскай вобласці ў студзені-лютым у 5 разоў павялічылі долю малака "Экстра" ў аб'ёме продажаў

25 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў студзені-лютым бягучага года ў пяць разоў павялічылі долю малака гатунку "Экстра" ў агульным аб'ёме рэалізацыі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. У студзені-лютым 2010 года толькі 7,3% малака, прададзенага сельгасарганізацыямі малочным заводам, ацэньвалася як "Экстра". За такі ж перыяд гэтага года ўдзельная вага высокакаларыйнай сыравіны дасягнула 37,4%. На думку спецыялістаў, сітуацыя палепшылася дзякуючы строгаму выкананню тэхналагічных рэгламентаў, збалансаваным і дастатковым па колькасці кармам. Вытворчасць якаснага малака з'яўляецца залогам рэнтабельнай працы сельгаспрадпрыемстваў. Толькі ў 2010 годзе страты ад рэалізацыі неякаснай сыравіны склалі Br19,3 млрд. За два месяцы бягучага года ўпушчаная выгада з-за нізкасортнага малака ацэньваецца ў Br1,4 млрд. Рост таварнасці малака застаецца асноўнай задачай для ўсіх сельскагаспадарчых раёнаў вобласці. У мінулым годзе таварнасць малака ў сярэднім па вобласці склала 82,6%, толькі ў пяці раёнах яна перавысіла 85%. Па падліках спецыялістаў, пры ўмове захавання таварнасці на ўзроўні 85% раёны маглі б дадаткова атрымаць грашовую выручку на суму Br17 млрд. -0-