Гаспадаркі Віцебскай вобласці выканалі дзяржзаказ па збожжы на 44%

4 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці паставілі ў кошт дзяржаўнага заказу 67 тыс. т збожжа, што складае каля 44% да задання, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па перапрацоўчай прамысловасці, нарыхтоўках і якасці прадукцыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аліна Мірановіч. Усяго сёлета сельгасарганізацыям неабходна паставіць каля 155 тыс. т збожжа па дзяржзаказе, у тым ліку 125 тыс. т для камбінатаў хлебапрадуктаў. Паводле даных на 4 жніўня, дзяржзаказ на пшаніцу выкананы на 45% (каля 22,5 тыс. т), пастаўлена амаль 20 тыс. т жыта, або каля 33% да задання. Сёлета з-за асаблівасцей надвор'я збожжа атрымалася больш дробнае, не набрала вагі ў коласе, таму гаспадаркі перад адпраўкай ураджаю на прыёмныя пункты вымушаны праводзіць дадатковую дапрацоўку збожжа, каб яно адпавядала патрабаванням стандартаў, адзначыла Аліна Мірановіч. Пры гэтым збожжа з палёў паступае з вільготнасцю 13-14%, таму амаль не патрабуе дасушвання. Дзяржзаказ па піваварным ячмені выкананы прыкладна на 25% (нарыхтавана 2,1 тыс. т), для вытворчасці спірту пастаўлена збожжа каля 55% да задання, якое складае 21,5 тыс. т. Найбольш актыўна арганізавана праца ў Бешанковіцкім раёне, дзе дзяржзаказ выкананы прыкладна на 80%, у тым ліку па пшаніцы амаль на 50%, а таксама ў Аршанскім і Верхнядзвінскім раёнах, якія выканалі дзяржзаказ напалову. Паводле даных на 4 ліпеня, у вобласці скасілі каля 278,6 тыс. га, або 62% збожжавага кліну. Намалацілі больш за 630 тыс. т збожжавых і зернебабовых, сярэдняя ўраджайнасць складае 22,6 ц/га. На нарыхтоўчыя пункты пастаўлена каля 160 тыс. т збожжа новага ўраджаю.-0-