Гаспадаркі Віцебскай вобласці засеялі азімымі каля 95% запланаваных плошчаў

29 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці зааралі азімымі збожжавымі культурамі каля 183 тыс.га, што складае 95% запланаваных плошчаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Усталяванае дажджлівае надвор'е паўплывала на тэмпы пасяўной, аднак большасць гаспадарак маюць намер завяршыць асноўныя работы да 1 кастрычніка. Гэта дазволіць цалкам пераключыцца на ўзворванне зябліва пад ураджай будучага года і ўборку кукурузы на корм. У вобласці трэба ўзворваць больш за 350 тыс.га зябліва. Работы ў гэтым напрамку ўжо ідуць, а пераключэнне тэхнікі з пасяўной на ўзворванне (гэта каля 400 энергонасычаных трактароў і іншыя віды машын і абсталявання) дасць магчымасць значна актывізаваць падрыхтоўку зямлі да вясновых палявых работ.

У Віцебскай вобласці кукуруза ўбрана на плошчы каля 33 тыс.га, што складае 41% ад плана, пры ўраджайнасці 250 ц/га (гэта на 25% перавышае паказчык мінулага года).-0-