Гаспадаркі Віцебскай вобласці засяялі азімымі збожжавымі больш за палову запланаваных плошчаў

13 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці засеялі больш за палову плошчаў, запланаваных пад азімыя збожжавыя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Паводле даных на 13 верасня, усяго гэтыя культуры займаюць звыш 132 тыс.га, або 53% да плана. Акрамя таго, у вобласці набліжаецца да завяршэння падрыхтоўка глебы пад азімы сеў, у тым ліку рапсу. Так, узарана каля 90% запланаваных плошчаў пад азімыя, гліфасаты ўнесены больш чым на 50% плошчаў ад задання, усе раёны прыступілі да ўнясення арганічных угнаенняў пад азімы сеў. У цэлым завяршыць сеў азімых збожжавых у вобласці мяркуецца да 20 верасня.

Бульба выкапана амаль на 1,7 тыс.га, што складае больш за чвэрць запланаваных да ўборкі плошчаў. Накапана каля 1,3 тыс.т, сярэдняя па вобласці ўраджайнасць перавышае 233 ц/га. Большасць раёнаў прыступілі да фарміравання насенных фондаў бульбы пад ураджай 2012 года, на гэтыя мэты ўжо засыпана звыш 2,7 тыс.т, або каля 7% да плана. Акрамя таго, гаспадаркі Докшыцкага і Сенненскага раёнаў пачалі пастаўку бульбы на Талачынскі крухмальны завод.

Агароднінныя культуры ўбраны на плошчы больш за 131 га, што складае 12,6% ад падлягаючых уборцы. Сабрана 586 т капусты (сярэдняя ўраджайнасць 250,3 ц/га, убрана амаль чвэрць плошчаў), каля 1 тыс.т буракоў (амаль 295 ц/га, траціна плошчаў) і каля 638 т морквы (254,2 ц/га, убрана чвэрць плошчаў). Гаспадаркі Віцебскага і Аршанскага раёнаў пачалі ўборку цыбулі.-0-